Мерапрыемства да святкавання 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча
У Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна” з 5 па 9 снежня 2016 года настаўнікі беларускай мовы і літаратуры арганізавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў да святкавання 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. 5 снежня ў 7 “Б” класе прайшоў адкрыты ўрок беларускай літаратуры па тэме “Максім Багдановіч “Маёвая песня”, дзе вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, узнавілі веды пра раней вывучаныя творы класіка, падрыхтавалі ілюстрацыі да знаёмых вершаў Максіма Багдановіча.
6 снежня вучні 8 “А”, 8 “В” класаў удзельнічалі ў літаратурнай гасцёўні “Паэт святла, красы, любові”, падрыхтаванай Сінькевіч С.У. Вучні падрыхтавалі звесткі пра старонкі жыцця і творчасці М.Багдановіча, з вялікім задавальненнем прачыталі вершы класіка беларускай літаратуры.
7 снежня Казлоўская В.М. з вучнямі 7 “В” класа правяла конкурс чытальнікаў “Мой любімы паэт – Максім Багдановіч”. Вучні з вялікім задавальненнем прачыталі творы класіка беларускай літаратуры і прадэманстравалі свае творчыя здольнасці.
7 снежня настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Губар А.П. і Вянгерская А.І. з вучнямі 7 “Г” і 8 “Д” класаў падчас правядзення літаратурнага часопіса “Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча” апынуліся ў літаратурным падарожжы: прачыталі вершы і пазнаёміліся з асноўнымі старонкамі біяграфіі паэта, праслухалі песні, напісаныя на вершы М.Багдановіча, паўдзельнічалі ў віктарыне, выказалі свае ўражанні да твораў паэта.
8 снежня Дабравольская Т.П. ў 9 “А” класе арганізавала правядзенне літаратурна-музычнай кампазіцыі “Зорка Венера ўзышла над зямлёю…” Дадзенае мерапрыемства аказала вялікі ўплыў на пазнавальнае і выхаваўчае развіццё падлеткаў: не кожны дзень дакранаешся да творчасці вялікага класіка Максіма Багдановіча!
8 снежня Сазонава Т.С. правяла літаратурны вечар “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”. Вучні падрыхтавалі ілюстрацыі да твораў Максіма Багдановіча, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытаных твораў, здзейснілі падарожжа па творчасці паэта.
У кожным класе на ўроку беларускай літаратуры настаўнікі правялі 5-хвілінкі на тэму “Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры”.
Кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры А.І. Вянгерская