Конкурс «Живая класcика»
Галоўная мэта конкурсу – развіццё і выхаванне высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання. Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”. У гэтым годзе конкурс юных чытальнікаў быў прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі 40 навучэнцаў ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Жодзіна з I па X класы, якія прадставілі на суд журы 36 твораў.
Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, пра горад Мінск, пра першадрукара Францыска Скарыну, пра ліхалецце вайны і іншыя.
На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік адукацыі, спорту і турызму Дуванава Ірына Яўгеньеўна, прадстаўнік Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Ганушкіна Бажэна Юр’еўна.; бібліятэкар цэнтральнай гарадской бібліятэкі Хілюціч Ірына Анатольеўна, старшыня Жодзінскага гаркама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ахрамовіч Алена Аляксандраўна, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Выгоўская Таццяна Вячаславаўна, метадыст аддзела Маркоўская Галіна Васільеўна, настаўнік факультатыўных заняткаў музычнага напрамку дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна” Урбановіч Інэса Анатольеўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна”, Каратчэня Святлана Іванаўна.
Удзельнікі і пераможцы градскога этапу конкурсу “Жывая класіка” ўзнагароджаны дыпломамі гарадского аддзела адукацыі, споту і турызму Жодзінскага гарвыканкама:
2-ая ўзроставая катэгорыя (V-VІ класы)
Дыплом III ступені — Валасач Надзея – вучаніца 6Б класа.
Верш Надзеі Ярмак “Скарынаўскае свята”, кіраўнік Сінкевіч Святлана Уладзіміраўна.
3-ая ўзроставая катэгорыя (VІІ – VІІІ класы)
Дыплом I ступені- Купрэйчык Эдуард – вучань 8Б класа.
Верш Алеся Ставера “Мой народ”, кіраўнік Вянгерская Алена Іванаўна.
4-ая ўзроставая катэгорыя (ІХ-Х класы)
Дыплом I ступені- Ромыш Анастасія – вучаніца 10Б класа.
Верш Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”, эсэ “Наша культура і літаратура” верш Ларысы Геніюш “Скарына”, кіраўнік Малініна Наталля Сяргееўна